Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вызвалілі апэратара, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle


Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску
Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску

За час арышту ў яго дома правялі ператрус у крымінальнай справе.

Ягор Камароўскі, які супрацоўнічаў з DW, 12 кастрычніка выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсьціна пасьля адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта DW паведаміў бацька журналіста Сяргей Камароўскі.

Паводле яго, падазрэньні ці абвінавачаньні ў крымінальнай справе яму ня выставілі. Пачуваецца ён добра.

Ягора Камароўскага затрымалі вечарам 28 верасьня ў Менску. На наступны дзень яго арыштавалі на 14 сутак, абвінаваціўшы ў «хуліганстве». Абставіны і прычыны арышту блізкім Камароўскага і ягонаму адвакату былі невядомыя.

Падчас арышту ў кватэры Камароўскага правялі ператрус. Паводле бацькі Камароўскага, у пастанове былі пазначаны артыкулы Крымінальнага кодэксу «Наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне чужой маёмасьці» і «Акт тэрарызму». Сілавікі забралі ўсю тэхніку, у тым ліку ноўтбук, відэакамэры, запісвальныя прылады і карты памяці, а таксама пасьведчаньне пазаштатнага супрацоўніка Deutsche Welle.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG