Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Максім Знак у зьняволеньні прачытаў 276 кніг, Вячаслаў Караткевіч адбыў тэрмін

абноўлена

Максім Знак
Максім Знак

У Беларусі 12 кастрычніка 801 палітвязень.

Кнігі Максіма Знака

Адвакат Ірына Козікава напісала ў Facebook назвы кніг, якія прачытаў яе калега ў адвакацкай справе, палітвязень Максім Знак. У сьпісе чарговая партыя кніг, агульная колькасьць раўняецца 276 творам. У сваім лісьце Знак напісаў, што яму прынесьлі новую калекцыю кніг, якія ён зьбіраецца прачытаць.

Знака асудзілі на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі пашкодзіць бясьпецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня».

Палітвязень Караткевіч адбыў тэрмін і выходзіць на волю

12 кастрычніка сканчваецца тэрмін адбыцьця пакараньня ў 53-гадовага Вячаслава Караткевіча з Магілёву. Ленінскі суд гэтага гораду 21 красавіка асудзіў палітзьняволенага на 2 месяцы арышту па артыкуле 341 Крымінальнага кодэксу.

Згодна з абвінавачаньнем, у сьнежні 2020 году Вячаслаў расфарбаваў бела-чырвонымі палосамі агароджу школы, а таксама шапік, слупы, дрэвы ў пасёлку на ўскрайку Магілёву. Як вынікае з матэрыялаў справы, пра палосы міліцыя даведалася ад кіраўніка школы ды «ананімнай крыніцы».

З 12 жніўня палітвязень адбываў пакараньне ў магілёўскай турме № 4.

Што трэба ведаць пра вырак Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку

Прысуд палізьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку вынесьлі 6 верасьня 2021 году. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • змова з мэтай захопу ўлады;
  • заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраўніцтва ім.
Максім Знак і Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021
Максім Знак і Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021

Працэс заняў 17 паседжаньняў.Віны ніхто з палітвязьняў не прызнаў.
Марыя Калесьнікава і Максім Знак далучыліся да выбарчага штабу Віктара Бабарыкі ў траўні 2020-га — амаль адразу пасьля таго, як той абвясьціў пра сваё рашэньне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Абое сталі тварамі кампаніі нароўні з самім Бабарыкам — зьяўляліся на працэдуры падачы дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ЦВК, падавалі туды сабраныя Бабарыкам подпісы за вылучэньне, актыўна камэнтавалі ход кампаніі і пляны штабу пасьля затрыманьня самога Бабарыкі.

Пасьля стварэньня аб’яднанага штабу і Максім Знак, і Марыя Калесьнікава працягнулі актыўную дзейнасьць у выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Пасьля стварэньня Каардынацыйнай рады Знак і Калесьнікава ўвайшлі ў яе прэзыдыюм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG