Паводле інфармацыі Памежнай службы Польшчы, таксама затрымалі 7 чалавек, якія садзейнічалі ў перасячэньні мяжы — гэта грамадзяне Эгіпта, Грузіі, Ірана, Украіны, Нямеччыны і двое расейцаў.
Польскія памежнікі працягваюць ахоўваць дзяржаўную мяжу ва ўзмоцненым парадку. Пры гэтым плынь нерэгулярных мігрантаў не спыняецца.
Толькі за 9 кастрычніка за на мяжы Польшчы зь Беларусьсю польскія службы не дазволілі адбыцца рэкорднай колькасьці нелегальных пераходаў мяжы — было 739 такіх спробаў. Папярэдняй найбольшай лічбай было 667 спробаў 6 кастрычніка.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не прапусьцілі ў Літву зь Беларусі 39 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у краіну нелегальна, паведамляе Delfi са спасылкай на зьвесткі, апублікаваныя Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ў панядзелак 11 кастрычніка. У выніку ніводнаму мігранту не дазволілі трапіць у Літву.
Пры гэтым за мінулыя суткі літоўскія памежнікі не ўжывалі службовую зброю, спэцсродкі або фізычны прымус. Як і ў выпадку з Польскай дзяржаўнай мяжой, кантроль мяжы на літоўскім баку ажыцьцяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме.