Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца патрабуе прызнаць прысуджанага да сьмяротнай кары Віктара Паўлава зьніклым бязь вестак


Павал Левінаў
Павал Левінаў

Павал Левінаў зьвярнуўся ў міліцыю з просьбай аб вышуку прыcуджанага да расстрэлу. Невядома, дзе знаходзіцца асуджаны, ніякіх навін ад яго даўно няма.

Праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў МУС Беларусі з заявай аб абвяшчэньні ў вышук асуджанага да вышэйшай меры пакараньня Віктара Паўлава. Па даверанасьці блізкай сваячкі Паўлава, праваабаронца абараняе інтарэсы асуджанага да расстрэлу ў Камітэце ААН па правах чалавека, піша «Вясна».

Павал Левінаў мяркуе, што прысуджаны да расстрэлу мог зьнікнуць бязь вестак.

Праваабаронцу занепакоіла тая акалічнасьць, што дзяжурны па СІЗА № 1 паведаміў яму, што Віктар Паўлаў «за дадзенай установай ня лічыцца». Пры гэтым у дзяржаўных СМІ не было ніякіх паведамленьняў пра тое, што ў дачыненьні да яго падабароннага прысуд прывялі ў выкананьне.

«Пры такіх абставінах ёсьць усе падставы меркаваць, што Віктар Паўлаў зьнік бязь вестак. Таму я зьвярнуўся ў МУС з просьбай пачаць ягоны вышук і па ягоных выніках праінфармаваць мяне пра прычыну зьнікненьня і месца знаходжаньня майго падапечнага», — напісаў Левінаў.

30 ліпеня 2019 году Віцебскі абласны суд прызнаў Паўлава вінаватым у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак. Раней Паўлаў ужо сядзеў у турме за забойства чалавека.

Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

  • Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
  • Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі больш за 300 сьмяротных прысудаў.
  • Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
  • Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.
  • Нягледзячы на ўсе просьбы міжнароднай супольнасьці, рэжым Лукашэнкі працягвае выносіць сьмяротныя прысуды. 19 кастрычніка 2023 вынесены чарговы зь іх — Аляксандру Таратуту са Слуцку, які забіў 3-гадовае дзіця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG