Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Кастуся Тарасава, год таму — Лукашэнка ў СІЗА КДБ сустрэўся з палітвязьнямі


Кстусь Тарасаў
Кстусь Тарасаў

Падзеі 10 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Год таму ў гэты дзень

  • У Менску прайшоў «жаночы дэмарш» супраць палітычных рэпрэсій у краіне. У цэнтар гораду выйшлі сотні жанчын з кветкамі.
  • У падтрымку «жаночага дэмаршу» выйшлі жанчыны ў многіх гарадах Эўропы ў больш чым 20 краінаў.
  • Сьвятлана Ціханоўская пагутарыла па тэлефоне з мужам, Сяргеем Ціханоўскім, які сядзіць у турме. Размова трывала 12,5 хвіліны. Гэта была іх першая размова за 4 месяцы, дакладней — за 134 дні.
  • Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка наведаў СІЗА КДБ, дзе сустрэўся з палітвязьнямі Віктарам і Эдуардам Бабарыкам, Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім і іншымі.
  • Анатоль Лябедзька, якога затрымалі 8 кастрычніка і асудзілі на 15 сутак арышту, абвясьціў галадоўку

Дзень у гісторыі

1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1794 — у баі пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў у расейскі палон Тадэвуш Касьцюшка.

Тадэвуш Касьцюшка, 1850
Тадэвуш Касьцюшка, 1850

1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.

2006 — пачала працаваць сацыяльная сетка ВКонтакте.

У гэты дзень нарадзіліся

1796Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1861Фрыт’ёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1922.

1930Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

Гаральд Пінтэр
Гаральд Пінтэр

1940 Кастусь Тарасаў, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Першае шэсьце і мітынг у Курапатах 30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году. Унікальныя фота Міколы Таранды. На фота - Кастусь Тарасаў
Першае шэсьце і мітынг у Курапатах 30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году. Унікальныя фота Міколы Таранды. На фота - Кастусь Тарасаў

На пачатку XXI стагодзьдзя Кастусь Тарасаў атрымаў унікальны пашпарт. Старонку, дзе ставілася адзнака аб прапісцы, аздабляла адно назва краіны. Больш нічога: ні вуліцы, ні нумароў дому й кватэры. Проста — Рэспубліка Беларусь. Прычыну такой анамаліі можна, вядома, лічыць чыста бюракратычнай. Але мне бачыцца тут рука вышэйшых сілаў. Тарасаў сапраўды быў (і застаецца) прапісаны не ў канкрэтным месцы і годзе, а ўва ўсёй Беларусі. Дакладней — у беларускай гісторыі.

Калісьці мы, яшчэ не знаёмыя, павінны былі спаткацца ў маім Полацку. Каб не разьмінуцца, пры значылі сустрэчу каля помніку Скарыну. Спадара Кастуся я пазнаў адразу. Ён выглядаў абсалютна нетутэйшым. Падазраю, што такім самым Тарасаў мог падацца і бронзаваму першадрукару.

Вецер гісторыі гартаў каляндар 1984-га. Якраз у той год Тарасаў аднае раніцы прачнуўся знакамітым. Ягоная «Памяць пра легенды» выйшла 30 тысячамі асобнікаў, імкліва зрабіўшыся культавым выданьнем. Дасьведчаныя людзі казалі, нібыта кніга сабрала замоваў на 300 000 асобнікаў, ды таварышы з ЦК цыкнулі на выдаўцоў, і адзін нуль тыя паслухмяна «згубілі». Аднак і скарочаны ў дзесяць разоў наклад узводзіў пісьменьніка ў ранг нацыянальнага асьветніка.

«Памяць пра легенды» ў маім кнігазборы ўлад-кавала ся поруч зь «Зямлёй пад белымі крыламі» Караткевіча.

Караткевіч і Тарасаў не канкуруюць, а — дзякуючы розным ракур сам і розным мэтадам мастацкага дасьледаваньня гісторыі — цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Першы — вандроўнік, які глядзіць на мінулае, праплываючы над ім на мангальф’еры. Другі — падарожнік, які ступае па зямлі й можа ахапіць вокам меншы абсяг, затое здольны зблізку пачуць і распазнаць патаемныя шолахі, рухі, прыкметы.

Ён ведаў, што гісторыя — ня толькі перамогі й узьлёты чалавечага духу, але — ці не часьцей — горкія паразы, рэнэгацтва, чорныя здрады з падзеньнем у пекла безь ніякага спадзяваньня на прыпынак у чыстцы. Ён, магчыма, як ніхто іншы, адчуваў (і прадчуваў!) тра-гізм беларускай гісторыі, дзе краіна зноў і зноў стаіць перад мяжой, за якой — нацыянальнае небыцьцё.

Аднак Тарасаў ня быў бесстароньнім сузіральнікам-фаталістам і ніколі не зачыняўся ў кабінэце. Ён ня раз
пакідаў пісьмовы стол, каб выступіць на мітынгу. Ён не адзін год захоплена працаваў у часопісе «Спадчына», быў намесьнікам галоўнага рэдактара незалежных газэтаў «Навіны» і «Наша Свабода». Пазьней стаў адным з заснавальнікаў газэты «Новы час».

На мяжы стагодзьдзяў, у новым палітычным клімаце, Тарасаў выдаў аповесьць «Апошняе каханьне Міндоўга», якая ўяўляецца мне найлепшым у нашай гістарычнай літаратуры творам пра дачыненьні ўладара й улады.

З надмагільнага помніку глядзіць такі самы, як і некалі даўно, у Полацку, чалавек з адбіткам не тутэйшасьці на твары.

Гэты самотны рыцар і цяпер у падарожжы — у мінулых ці ў будучых стагодзьдзях. Там, дзе мы некалі сустрэнемся.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 594-595.

1943 Валеры Галубовіч, беларускі гісторык.

1957 Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.

1984Павал Дураў, расейскі праграміст, стваральнік мэсэнджэру Telegram.

У памяці

1739 — памёр Дамінік Рудніцкі, беларускі і польскі пісьменьнік

1783 — Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока

1833 — Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар

1938 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца

1963 — Эдыт Піяф, француская сьпявачка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG