Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён прыхільны сваім ідэалам». Як рэагуюць у Крамлі і ў Менску, калі крытыкам іх улады даюць Нобэля


Галоўны рэдактар «Новой газеты» Андрэй Муратаў. Архіўнае фота
Галоўны рэдактар «Новой газеты» Андрэй Муратаў. Архіўнае фота

У Крамлі павіншавалі апанэнта расейскіх уладаў Андрэя Муратава з атрыманьнем Нобэлеўскай прэміі міру. Параўноваем з тым, як улады Беларусі паставіліся да нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч.

«Ён пасьлядоўна працуе адпаведна сваім ідэалам і прыхільны ім, таленавіты і адважны», — сказаў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, віншуючы галоўнага рэдактара «Новой газеты» Андрэя Муратава з атрыманьнем Нобэлеўскай прэміі міру.

Між тым Адрэй Муратаў быў адным з тых, хто ў 2014 годзе падпісаў зварот супраць расейскай анэксіі Крыму, ягонае выданьне шмат гадоў асьвятляе тэмы карупцыі ўладаў, парушэньнў правоў чалавека. Шасьцёра журналістаў газэты былі забітыя за сваю прафэсійную дзейнасьць.

Беларускія ўлады Сьвятлану Алексіевіч не павіншавалі з Нобэлеўскай прэміяй у літаратуры 2015 году аж да сёньня. А ў 2020 годзе яна была вымушаная пакінуць Беларусь, пасьля таго, як на яе завялі крымінальную справу за ўдзел у Каардынацыйнай радзе і выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт.

Апрача таго, у беларускіх падручніках па гісторыі цяпер няма інфармацыі пра ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры. Сёлета ўлады Беларусі ліквідавалі ПЭН-цэнтар, які ўзначальвае Сьвятлана Алексіевіч.

У пачатку жніўня стала вядома, што Сьвятлану Алексіевіч выключылі зь беларускай школьнай праграмы па расейскамоўнай літаратуры для старшых клясаў. Сярод літаратуры, створанай беларускімі пісьменьнікамі на расейскай мове, у праграму ўваходзіла кніга Сьвятланы Алексіевіч «Апошнія сьведкі».

Алексіевіч адзіная з грамадзянаў Беларусі ўганараваная Нобэлеўскай прэміяй.

8 кастрычніка нобэлеўскую прэмію міру атрымалі Марыя Рэса і Дзьмітрый Муратаў. Сярод кандыдатаў на ўзнагароду была і лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG