Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне судзяць 100-гадовага былога ахоўніка Заксэнгаўзэна

Былы ахоўнік лягеру Заксэнгаўзэн у залі суду
Былы ахоўнік лягеру Заксэнгаўзэн у залі суду

У Нямеччыне пачаўся суд над 100-гадовым былым вартаўніком канцлягера Заксэнгаўзэн. Пракуратура сьцьвярджае, што з 1942 па 1945 год Джозэф С. сьвядома і добраахвотна ўдзельнічаў у забойствах больш як трох з паловай тысячаў зьняволеных.

Суд над былым ахоўнікам працягнецца да студзеня 2022 году. Чакаецца, што суд правядзе больш за 20 слуханьняў. У кожным зь іх падсудны можа ўдзельнічаць ня больш як дзьве з паловай гадзіны з прычыны ўзросту.

У слуханьнях возьмуць удзел былыя вязьні Заксэнгаўзэна і нашчадкі былых зьняволеных з Ізраілю, Польшчы, Францыі і іншых краін.

Судовыя пасяджэньні праходзяць ва ўмовах узмоцненай бясьпекі, бо існуе падвышаная цікавасьць да працэсу з боку нямецкай і замежнай прэсы.

  • Заксэнгаўзэн знаходзіўся ў Араніенбургу на поўнач ад Бэрліну. Лягер быў адкрыты ў 1936 годзе. Сярод іншага, там праводзіліся мэдычныя экспэрымэнты на людзях. У 1938 годзе Заксэнгаўзэн стаў адміністрацыйным цэнтрам усіх лягераў, у красавіку 1945 году яго вызвалілі часткі Чырвонай Арміі. Да таго часу празь яго прайшло больш за 200 000 чалавек, а больш за 100 000 загінулі.
  • Сярод вядомых вязьняў Заксэнгаўзэна былі старэйшы сын Іосіфа Сталіна Якаў Джугашвілі (трапіў у палон у 1941 г. пад пад Віцебскам, загінуў у лягеры вясной 1943 г.) і Сьцяпан Бандэра, лідэр украінскага нацыянальнага руху.

XS
SM
MD
LG