Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра катаваньні ў расейскіх турмах стала вядома дзякуючы беларускаму айцішніку


Атрымаць інфармацыю пра масавыя катаваньні і сэксуальны гвалт у расейскіх турмах дапамог беларускі IT-спэцыяліст.

Пра гэта піша theTelegraph.

Кіраўнік расейскага праекту gulagu. net, які апублікаваў відэазапісы з катаваньнямі, Уладзімір Асечкін назваў яго «нашым Эдвардам Сноўдэнам»:

«Нашай крыніцай стаў беларускі IТ-інжынэр Сяргей, які знаходзіўся ў Саратаўскай турме і таксама зазнаў жорсткае абыходжаньне. Яго вымусілі супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй, на працягу гэтага часу ён кіраваў кампутарнай сеткай турмы і забясьпечваў доступ да відэафайлаў з усёй расейскай пэнітэнцыярнай сыстэмы».

4 кастрычніка праваабарончы праект Gulagu. net паведаміў, што атрымаў 40 гігабайт відэазапісаў катаваньняў і згвалтаваньняў вязьняў у расейскіх турмах. Некаторыя відэазапісы ўжо апублікаваныя.

5 кастрычніка, пасьля публікацыі трох запісаў зьдзекаў зь вязьняў у саратаўскім сухотным шпіталі ФСВП Расеі, Генэральная пракуратура гэтай краіны пачала праверку. Таксама была заведзеная крымінальная справа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG