Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шайгу заявіў, што ў Беларусі будуць два вучэбна-баявыя цэнтры Ўзброеных сілаў Расеі. Раней казалі пра адзін


Сяргей Шайгу і Ўладзімір Пуцін назіраюць за манэўрамі "Захад-2021"
Сяргей Шайгу і Ўладзімір Пуцін назіраюць за манэўрамі "Захад-2021"

На тэрыторыі Беларусі зьявяцца два вучэбна-баявыя цэнтры для падрыхтоўкі спэцыялістаў вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны.

«Падчас вучэньняў „Захад-2021“ мы праверылі функцыянаваньне двух ствараных вучэбна-баявых цэнтраў на тэрыторыі Беларусі, а таксама арганізацыю баявога дзяжурства ў адзінай рэгіянальнай сыстэме СПА Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Досьвед, набыты экіпажамі зьнішчальнікаў, будзе улічаны ў далейшай рабоце па ахове паветраных межаў саюзнай дзяржавы», —заявіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу на падвядзеньні вынікаў манэўраў.

Раней паведамлялася, што на тэрыторыі Беларусі будзе функцыянаваць адзін навучальны цэнтар для сумеснай падрыхтоўкі вайсковых спэцыялістаў. Міністры абароны дзьвюх краін у пачатку сакавіка дамовіліся аб стварэньні трох такіх цэнтраў — у Ніжагародзкай і Калінінградзкай абласьцях Расеі, а таксама на Горадзеншчыне. Месца другой беларускай лякацыі пакуль не ўдакладняецца.

Першага верасьня Аляксандар Лукашэнка праанансаваў, што Расея неўзабае паставіць «дзясяткі самалётаў, верталётаў, сродкі СПА, у тым ліку сыстэмы С-400 і комплексы „Панцыр-С“».

9 верасьня для сумеснага баявога дзяжурства ў складзе нядаўна створанага вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі заступілі зэнітна-ракетныя і авіяцыйныя падразьдзяленьні дзьвюх краін.

Пра гэта паведаміла раней беларускае вайсковае ведамства. 9 верасьня на аэрадроме в/ч 54804 Узброеных сілаў Беларусі ў Баранавічах прайшоў «урачысты рытуал» заступленьня на баявое дзяжурства для аховы паветраных межаў так званай «саюзнай дзяржавы». Адначасова ў гэты ж час на Горадзеншчыне заступілі на баявое дзяжурства спэцыялісты расейскіх зэнітных ракетных войскаў.

Ад сярэдзіны 1990-х у Беларусі разьмяшчаюцца два расейскія вайсковыя аб’екты — 43-і вузел сувязі Ваенна-марскога флёту «Вілейка» і радыёлякацыйная станцыя «Волга» ў складзе сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе.

Акрамя таго, функцыянуе рэгіянальная расейска-беларуская групоўка войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG