Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна плянуе «вялікае будаўніцтва» на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй


Пераход на беларуска-ўкраінскай мяжы
Пераход на беларуска-ўкраінскай мяжы

Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што цягам бліжэйшых двух гадоў павінна быць завершана ўладкаваньне мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.

«Мы цяпер іншыя, чым 8 гадоў таму. Дзяржава зробіць усё, каб нарэшце ўладкаваць участкі мяжы зь Беларусьсю і Расеяй», — заявіў Дзяніс Манастырскі.

Паводле яго, ужо ў 2022 годзе пачнецца «вялікае будаўніцтва мяжы».

«Гэта і інжынэрныя збудаваньні, выкананыя спэцыялістамі, і ўвогуле інтэлектуальная мяжа, якая дазволіць памежнікам на 100 адсоткаў кантраляваць мяжу нашай краіны», — паведаміў міністар.

Дзяніс Манастырскі дадаў, што ўладкаваньне мяжы становіцца вельмі актуальным пытаньнем, улічваючы новыя міграцыйныя выклікі, створаныя ў выніку крызісу ў Аўганістане і дзеяньняў Беларусі ў дачыненьні да суседзяў Эўразьвязу — краін Балтыі і Польшчы.

Дзяржаўная мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай складае 1084,2 км, зь іх 758,3 км на сухаземным участку, 325,9 км на водным участку (па рэках Дняпро, Сож і Прыпяць) і каля 120 км у зоне адчужэньня каля Чарнобыльскай АЭС.

Тэрыторыя побач зь дзяржаўнай мяжой цяжкапраходная, вялікія плошчы пакрытыя густымі лясамі, балотамі, азярынамі і разгалінаванай сеткай мэліярацыйных каналаў, большасьць якіх даўно ня дзейнічае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG