Польскія ўлады пачалі рассылаць мігрантам SMS з папярэджаньнем аб недапушчальнасьці парушэньня мяжы

Мігрант выходзіць са службовага аўтамабілю беларускіх памежнікаў
Мігрант выходзіць са службовага аўтамабілю беларускіх памежнікаў

Мігрантаў просяць не парушаць закон і ня браць у беларускіх памежнікаў ніякіх прэпаратаў.

Прэс-сакратар каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын паведаміў, што польскія ўлады пачалі рассылаць на тэлефоны мігрантаў, якія набліжаюцца да польскае мяжы з намерам незаконна перайсьці яе, папераджальныя паведамленьні.

«Польская мяжа ахоўваецца. Вам хлусяць беларускія ўлады. Вяртайцеся ў Менск! Не бярыце ніякіх таблетак у беларускіх жаўнераў», — гаворыцца ў SMS.

На ўрадавым сайце польскія службы таксама разьмясьцілі папярэджаньні мігрантам на некалькіх мовах: польскай, арабскай, ангельскай, расейскай і францускай. Там паведамляецца, што мяжа працуе ва ўзмоцненым рэжыме, строга ахоўваецца, а за незаконнае яе перасячэньне можа наступіць адказнасьць.

За мінулыя суткі польская Памежная варта зафіксавала рэкорд колькасьць спробаў парушыць мяжу — 473 выпадкі. За дапамогу ў нелегальным пераходзе мяжы за верасень затрымалі 116 чалавек.

​
XS
SM
MD
LG