Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі і Румыніі — рэкордны рост захворваньня на COVID-19


Модульны шпіталь для хворых на Covid-19 у Бухарэсьце.

У Расеі зафіксаваны новы максымум сьмяротнасьці ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу. Паводле стану на раніцу 28 верасьня за суткі ад хваробы памерлі 852 чалавекі, сьведчыць афіцыйная статыстыка.

Максымум абнаўляецца ў чацьвёрты раз за 30 дзён. У апошні раз ён фіксаваўся 24 верасьня, тады паведамлялася пра сьмерць 828 чалавек. Толькі паводле дадзеных фэдэральнага апэратыўнага штабу барацьбы з распаўсюджваньнем хваробы, з пачатку пандэміі ў Расеі памерлі 205 тысяч 531 чалавек.

У Румыніі, як паведамілі ўлады, колькасьць новых выпадкаў COVID-19 дасягнула 11 049 выпадкаў. На працягу апошніх 24 гадзінаў ад каранавірусу загінулі 208 чалавек, агульная колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 павялічылася да 36 658.

У Румыніі такія паказчыкі фіксуюцца на фоне недаверу да грамадзкіх устаноў і дэзынфармацыйных кампаній супраць COVID-19.

Паводке афіцыйных дадзеных, на 28 верасьня ў Беларусі за суткі зарэгістраваныя — 1 тысяча 955 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 1 тысяча 469 пацыентаў. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне былі зарэгістраваныя — 534 тысяча 104 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.

Ад каранавірусу ў Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 4 тысячы 114 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй. Аднак незалежныя аглядальнікі лічаць, што афіцыйныя зьвесткі як па колькасьці захворваньняў, гэтак і па сьмяротнасьці істотна заніжаныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG