Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі супраць Навальнага пачалі новую крымінальную справу


Іван Жданаў, Любоў Собаль і Аляксей Навальны, архіўнае фота
Іван Жданаў, Любоў Собаль і Аляксей Навальны, архіўнае фота

Сьледчы камітэт Расеі распачаў супраць апазыцыянэра Аляксея Навальнага і яго паплечнікаў справу аб стварэньні экстрэмісцкай супольнасьці і ўдзеле ў ёй. Максымальнае пакараньне прадугледжвае пазбаўленьне волі да 10 гадоў.

Аляксей Навальны, Леанід Волкаў і Іван Жданаў падазраюцца ў стварэньні супольнасьці і кіраваньні ёю. Любоў Собаль і яшчэ некалькі чалавек — ва ўдзеле ў ёй.

Сьцьвярджаецца, што ў 2014 годзе Навальны стварыў экстрэмісцкую супольнасьць, а Волкаў і Жданаў неўзабаве да яе далучыліся. Такой супольнасьцю, вынікае з паведамленьня ведамства, сьледзтва лічыць Фонд барацьбы з карупцыяй (арганізацыя забароненая ў Расеі і прызнаная экстрэмісцкай) і штабы прыхільнікаў палітыка.

Паводле СК, супрацьпраўная дзейнасьць была накіраваная, у прыватнасьці, на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і іх палітыкі, дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёнах і стварэньне пратэставага настрою ў насельніцтва. Адным са спосабаў распаўсюджваньня забароненай інфармацыі сьледзтва назвала асабісты ютуб-канал Навальнага.

  • Большасьць згаданых Сьледчым камітэтам падазраваных знаходзяцца за мяжой. Сам Навальны — у папраўчай калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці. Там ён адбывае пакараньне па крымінальнай справе аб махлярстве. Тэрмін яго пакараньня скончыцца ўвосень 2023 году.
  • Супраць Навальнага і яго паплечнікаў узбуджаныя і іншыя крымінальныя справы, у тым ліку — аб махлярстве ў асабліва буйным памеры (за растрату грошай ягоных фондаў) і аб абразе маскоўскай судзьдзі Веры Акімавай.
  • Прыхільнікі апазыцыянэра ўпэўненыя, што перасьлед яго зьвязаны выключна зь ягонай палітычнай дзейнасьцю. Яго прызнаў палітвязьнем шэраг аўтарытэтных праваабарончых арганізацый, міжнародная група Amnesty International прызнае яго вязьнем сумленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG