Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-журналіст спартовага сайту Tribuna Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю


Андрэй Маслоўскі
Андрэй Маслоўскі

Ён адбыў 15-дзённы адміністрацыйны арышт.

Журналіста затрымалі 6 верасьня. 8 верасьня Андрэя Маслоўскага абвінавацілі ў «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», і асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Таксама ў журналіста канфіскавалі тэлефон, зь якога ён нібыта тую інфармацыю распаўсюдзіў.

Маслоўскі — вядомы спартовы журналіст. Ён працаваў на сайце Tribuna.com з 2010 году, а ў ліпені 2021 году звольніўся па пагадненьні бакоў.

Раней яшчэ адзін журналіст выданьня Дзьмітры Руто адбыў 15 сутак арышту за бела-чырвоны шалік у аўтамабілі, а аўтар ютуб-каналу «ЧестнОК» Аляксандар Івулін, які таксама супрацоўнічае з «Трыбунай», цяпер падазраваны ў крымінальнай справе. Спачатку ён адседзеў 30 сутак быццам за «забаронены сьцяг на вакне», а потым яго перавялі ў менскі СІЗА № 1, абвінаваціўшы ў «арганізацыі і падрыхтоўцы беспарадкаў». Праваабаронцы прызналі Івуліна палітвязьнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG