Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры кіраўніка спартовага парталу «Трыбуна» правялі ператрус


У рэдакцыі Tribuna.com
У рэдакцыі Tribuna.com

Максім Беразінскі знаходзіцца за межамі Беларусі.

1 верасьня сілавікі прыйшлі ў кватэру, дзе Максім Беразінскі жыў да ад’езду зь Беларусі. Яны ўзламалі дзьверы, а суседзям сказалі, што праз пах ацэтону падазраюць жыхароў кватэры ў вырабе наркотыкаў.

«Ганарыліся, што шумелі толькі 5 хвілін, бо на лесьвічнай клетцы жывуць у тым ліку маленькія дзеці. Канфіскавалі цьвёрды дыск старога кампутара, некалькі дапатопных флэшак, пару белых бранзалетаў, пару чырвоных, магніцік з „Пагоняй“ зь лядоўні і біту зь лягатыпам Tribuna. Больш за ўсё перажываў, каб не забралі кухню. Яна ў мяне белая, а пасярэдзіне — чырвоная лядоўня. Але кухня на месцы. Лядоўня таксама», — пракамэнтаваў Беразінскі.

Таксама галоўны рэдактар спартовага парталу паведаміў, што ператрус правялі і ў аднаго з супрацоўнікаў. Але ў каго менавіта, не ўдакладніў.

Журналіст «Трыбуны» Аляксандар Івулін знаходзіцца за кратамі праз падазрэньне ў крымінальнай справе за «арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

Партал Tribuna.com зь першых дзён актыўнага пратэсту падтрымаў патрабаваньні беларусаў па адстаўцы Лукашэнкі і новых выбарах. Журналісты сайту апыналіся на допытах і «сутках». За публікацыю рознабаковых матэрыялаў, у тым ліку інтэрвію з прадстаўнікамі «Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў» сайт заблякавалі на тэрыторыі Беларусі, а ўлетку 2021 году яго і сацыяльныя сеткі рэдакцыі прызналі «экстрэмісцкімі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG