Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі Польшча не пусьціла на сваю тэрыторыю 324 мігранты з боку Беларусі — гэта рэкорд


Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы, жнівень 2021 году
Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы, жнівень 2021 году

Такой вялікай колькасьці мігрантаў сёлета Польшча яшчэ ня бачыла.

Зь Беларусі ў Польшчу працягваюць пранікаць мігранты, парушаючы дзяржаўную мяжу суседняй краіны. За мінулыя суткі польская памежная варта не дапусьціла паходу ўглыб краіны адразу 324 чалавек.

За спрыяньне нелегальнай міграцыі польскія памежнікі затрымалі дваіх чалавек — грамадзянаў Узбэкістану і Грузіі.

Рэкордны паказьнік на мяжы зафіксавалі неўзабаве пасьля таго, як прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што «ў Беларусі больш за 10 тысяч, а можа і больш асобаў, якія перамешчаныя з Блізкага Ўсходу, пераважна — з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку». Ён упэўнены, што Лукашэнка дзейнічае не самастойна, а з ухваленьня Масквы.

Польшча, Літва, Латвія ў апошнія месяцы ўзмацнілі ахову сваіх межаў зь Беларусьсю, на такія захады пайшла і Эстонія, дзе асьцерагаюцца, што ў краіну незаконна трапяць нелегалы зь Літвы і Латвіі, якія прыйшлі празь Беларусь. Урады гэтых краінаў раней наўпрост абвінавацілі Лукашэнку ў наўмысным стварэньні міграцыйнага ціску на Эўразьвяз.

17 верасьня высьветлілася, што Польшча ня будзе прымаць прашэньні аб прытулку ў парушальнікаў мяжы і забароніць ім уезд у Шэнген, гэтак вырашыў Сэйм краіны большасьцю галасоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG