Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчаты ў Афганістане ня могуць наведваць сярэднія школы


Салён прыгажосьці ў Кабуле, верасень 2021. Ілюстрацыйнае фота

Талібы выключылі дзяўчат з афганскіх сярэдніх школ, загадаўшы толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам вярнуцца да заняткаў.

У заяве ісламісцкай групы, у якой гаворыцца аб аднаўленьні сярэдніх клясаў, ня згадваюцца ні дзяўчаты, ні жанчыны, паведамляе ВВС.

Адна афганская школьніца сказала ВВС, што яна адчувае сябе разьбітай. «Усё выглядае вельмі цёмным», — сказала яна.

Нягледзячы на абяцаньні талібаў, гэта прыкмета вяртаньня Афганістану да жорсткага кіраваньня 1990-х гадоў, калі яны «Талібан» знаходзіўся ва ўладзе.

Раней талібы ліквідавалі міністэрства па справах жанчын і замянілі яго ведамствам, якое калісьці выконвала строгія рэлігійныя дактрыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG