Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ: Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. Але прозьвішчаў не назвалі


Вольга Чупрыс, намесьніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, архіўнае фота

Пра гэта заявіла ў эфіры дзяржаўнай тэлевізіі намесьніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс.

У сюжэце гаворыцца, што «памілаваньне» адбылося ў сувязі з тым, што надыходзіць «Дзень народнага адзінства» 17 верасьня . Хто гэтыя людзі, пакуль невядома. Але Чупрыс сказала, што ў асноўным яны «рабілі злачынствы праз інтэрнэт» і «шчыра раскаяліся» ў зробленым. Паводле яе, таксама было некалькі чалавек, якія «ўчынілі хуліганства, альбо ўдзельнічалі ў масавых беспарадках». У дзевяці з 13 чалавек у сьпісе ёсьць непаўналетнія дзеці.

Частку памілаваных ня выпусьцяць — пазбаўленьне волі ім заменяць на абмежаваньне волі.

Чупрыс падкрэсьліла, што для памілаваньня трэба, каб уступіў у сілу прысуд, а таксама каб асуджаны напісаў прашэньне аб памілаваньні. Паводле яе, некаторыя людзі адмовіліся пісаць такое прашэньне.

Вызваленая ў жніўні кіраўніца «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая расказвала, што ў яе справе памілаваньне адбылося пасьля прызнаньня віны і прашэньня на імя Аляксандра Лукашэнкі, пры тым, што прысуду яшчэ не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG