Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 17 верасьня ў Кіеве, Варшаве і Вільні заплянаваныя акцыі салідарнасьці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны»


Міжнародная сустрэча салідарнасьці са зьняволенымі беларускімі праваабаронцамі. Вільня, 7 верасьня 2021 году.
Міжнародная сустрэча салідарнасьці са зьняволенымі беларускімі праваабаронцамі. Вільня, 7 верасьня 2021 году.

17 верасьня у эўрапейскіх гарадах стартуе кампанія салідарнасьці #FreeViasna з праваабаронцамі, якія цяпер за кратамі.

Сярод палітвязьняў старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімер Лабковіч, каардынатарка валянтэрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валянтэры Андрэй Чапюк і Тацяна Ласіца.

«Шмат гадоў яны дапамагалі людзям у адстойваньні і абароне правоў і грамадзкіх інтарэсаў, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім», — адзначаецца ў паведамленьні Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Калегі зьняволеных праваабаронцаў запрашаюць далучацца 17 верасьня па наступных адрасах:

  • Кіеў (Украіна): пешаходны мост над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні, 10.00
  • Варшава (Польшча): помнік Мікалаю Каперніку (Krakowskie Przedmieście), 18.00
  • Вільня (Літва): Лукіская плошча (Lukiškių g.), 18.00.

7 верасьня ў Вільні прайшла каардынацыйная сустрэча, прысьвечаная падтрымцы зьняволеных праваабаронцаў цэнтру «Вясна» — #FreeViasna.

У выніковай прэс-канфэрэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, сярод якіх

  • Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH),
  • Amnesty International,
  • Human Rights Watch,
  • Human Rights House Foundation,
  • Front Line Defenders,
  • Ostgruppen,
  • Freedom House,
  • Right Livelihood,
  • Libereco — Партнэрства за правы чалавека,
  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава,
  • ПЦ «Вясна»,
  • БХК,
  • БАЖ.

«Мы плянуем вялікую кампанію, накіраваную на дасягненьне нашай мэты, пачатак якой прызначаны на 17 верасьня — дзень, калі год таму затрымалі каардынатарку валантэскай службы Марфу Рабкову, якая да гэтага часу ў зьняволеньні», — адзначыў кіраўнік аддзелу Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай арганізацыі за правы чалавека (FIDH) Ільля Нузаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG