Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Ліньніка судзяць за «абразу» Вакульчыка, Караева, Лукашэнкі і Хрэніна


Руслан Ліньнік, архіўнае фота
Руслан Ліньнік, архіўнае фота

У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся суд над палітзьняволеным ютуб-блогерам Русланам Ліньнікам. За кратамі ён ужо сем месяцаў.

Як паведамляе «Вясна», блогера абвінавачваюць адразу паводле чатырох дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзыдэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзыдэнта), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (паклёп).

Абразы і паклёпы нібыта зьмяшчаліся ў аўтарскіх відэароліках Руслана Ліньніка на ягоным YouTube-канале, які мае 80 тысяч чалавек падпісантаў. Палітвязьню пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Справу супраць блогера разглядае судзьдзя Юры Машкетаў, пракурорам у судзе выступае Яўген Серакоў. Паводле сьледзтва, Руслан Ліньнік ад 17 траўня да 9 сьнежня 2020 году распаўсюджваў у сетцы інтэрнэт «заведама лжывую інфармацыю, публічна абразіў прэзыдэнта і высокапастаўленых прадстаўнікоў улады».

У пераліку «абражаных» фігуруюць ужо экс-старшыня КДБ Валеры Вакульчык, былы міністар унутраных спраў Юры Караеў і ягоны намесьнік Генадзь Казакевіч, міністар абароны Віктар Хрэнін.

«Беларусьсю кіруе злачынная супольнасьць, і старшыня КДБ Вакульчык зьяўляецца незаконным саўдзельнікам захопу і ўтрыманьня ўлады», — спасылаецца абвінавачваньне на відэаролік, прысьвечаны былому кіраўніку КДБ Валеру Вакульчыку. Інкрымінуецца блогеру і больш грубае выказваньне ў адносінах да Лукашэнкі ў відэа пад назвай «Саша едет по стране, а мы по-прежнему в ***».

«Лукашэнка з ганарлівым тварам спрабуе даказаць, што ён малайчына, аднак усю сваю кар’еру трэпле языком, вывяргаючы слоўны ***».

На судзе Руслан Ліньнік не прызнаў віны па ўсіх агучаных артыкулах і адмовіўся даваць паказаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG