Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запусьціла дзьве балістычныя ракеты ў мора


Людзі ў Сэуле глядзяць тэленавіну пра запуск дзьвюх паўночнакарэйскіх балістычных ракет, 15 верасьня 2021 г.

Паўночная Карэя 14 верасьня ажыцьцявіла запуск дзьвюх балістычных ракет у Японскае мора.

Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва «Ёнхап» са спасылкай на інфармацыю з аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў краіны.

Вайскоўцы адзначылі, што ракеты неапазнанага тыпу былі выпушчаныя з цэнтральнага рэгіёну Паўночнай Карэі. Дэталі — месца запуску і далёкасьць палёту ракет — не паведамляюцца.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін распарадзіўся ў найбліжэйшы час правесьці пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі для абмеркаваньня пытаньняў, зьвязаных з запускам ракет.

  • Сёлета гэта другі запуск паўночнакарэйскай балістычнай ракеты і пяты зь вядомых буйных выпрабаваньняў зброі, калі ўлічваць тыя, якія тычацца крылатых ракет.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG