Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя заявіла пра выпрабаваньні новай крылатай ракеты


Запуск паўночнакарэйскай ракеты
Запуск паўночнакарэйскай ракеты

Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні новай крылатай ракеты вялікай далёкасьці. Пра гэта паведаміла агенцтва «Ёнхап» са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

Агенцтва назвала выпрабаваньні пасьпяховымі, удакладніўшы, што пры іх прысутнічалі высокапастаўленыя чыноўнікі краіны.

Паводле заявы КНДР, распрацоўка ракет новага тыпу вялася два гады. Падчас выпрабаваньняў 11 і 12 верасьня ракеты праляцелі паўтары тысячы кілямэтраў, трапілі ў зададзеныя цэлі і ўпалі ў тэрытарыяльныя воды КНДР. Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі піша, што новыя ракеты — гэта «стратэгічная зброя, якое мае вельмі важнае значэньне». На думку экспэрта, якога цытуе Reuters, пазначэньне ракеты як «стратэгічнай» паказвае на тое, што яна распрацоўваецца пад атамную боегалоўку.

  • У сакавіку КНДР заявіла аб выпрабаваньні дзьвюх новых тактычных кіраваных ракет новага тыпу. Экспэрты тады зьвязвалі запускі ракет з падрыхтоўкай да перамоваў з ЗША пасьля зьмены амэрыканскай адміністрацыі. Перамовы Кім Чэн Ына з папярэднікам Байдэна на пасадзе прэзыдэнта ЗША, Дональдам Трампам, зайшлі ў тупік пасьля таго, як паўночнакарэйскі лідэр запатрабаваў адмены санкцый супраць яго краіны ў адказ на частковае згортваньне Пхэньянам ядзернай праграмы.
  • У канцы жніўня экспэрты Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) у гадавой справаздачы выказалі здагадку, што КНДР магла зноў запусьціць свой экспэрымэнтальны ядзерны рэактар у навукова-даследчым цэнтры ў Ёнбэні.
  • У жніўні КНДР разарвала сувязь з Паўднёвай Карэяй у адказ на сумесныя з ЗША ваенныя манэўры. Пхэньян называў вучэньні рэпэтыцыяй уварваньня на Поўнач, а паўднёвакарэйскага прэзыдэнта Мун Чжэ Іна абвінаваціў у «здрадзе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG