Лінкі ўнівэрсальнага доступу

British American Tobacco спыніла супрацоўніцтва з тытунёвай фабрыкай «Нёман»


Найбуйнейшы брытанскі вытворца тытунёвай прадукцыі British American Tobacco (BAT) заявіў аб спыненьні супрацоўніцтва зь беларускай тытунёвай фабрыкай «Нёман»

Такое рашэньне прынялі пасьля паведамленьняў аб парушэньні правоў чалавека і санкцыях супраць некаторых кампаніяў Беларусі, паведамляецца на сайце кампаніі.

BAT перастала замаўляць у «Нёмане» вытворчасьць некаторых са сваіх самых вядомых брэндаў, такіх як Rothmans, Lucky Strike і Pall Mall, для беларускага рынку, піша выданьне Inews.

У жніўні сёлета ЗША ў сувязі з рэпрэсіямі ў Беларусі ўсьлед за Эўразьвязам пашырылі санкцыі адносна Беларусі: у новым санкцыйным сьпісе больш за 20 фізычных асобаў, кампаніяў і прадпрыемстваў, у тым ліку горадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» (цалкам належыць дзяржаве).

  • У чэрвені, праз санкцыі, аб спыненьні супрацоўніцтва зь беларускім БелАЗам заявіла брытанская Rolls-Royce Group, якая была адным з асноўных пастаўнікаў рухавікоў. Кампанія тлумачыла сваё рашэньне мерамі, прынятымі ў адпаведнасьці з кодэксам паводзінаў, карпаратыўнымі каштоўнасьцямі і юрыдычнымі абавязаньнямі.
  • На пачатку году кампаніі Skoda, Nivea і Liqui Moly адмовіліся спансараваць чэмпіянат сьвету па хакеі, які павінен быў прайсьці ў 2021 годзе ў Беларусі і ў Латвіі. 18 студзеня стала вядома, што Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) пазбавіла Менск права праводзіць чэмпіянат. У заяве арганізацыі гаварылася, што прычына такога рашэньня — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку пры правядзеньні спаборніцтва ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG