Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк прагназуе 216 мільёнаў мігрантаў у сувязі са зьменай клімату


Ілюстрацыйнае фота. Уцекачы з Руанды, 1970-я
Ілюстрацыйнае фота. Уцекачы з Руанды, 1970-я

У дакладзе банку гаворыцца, што зьмяненьне клімату нэгатыўна адбіваецца на магчымасьцях людзей зарабляць на жыцьцё.

Па прагнозах Сусьветнага банку, зьмяненьне клімату можа прымусіць 216 мільёнаў чалавек у шасьці рэгіёнах сьвету міграваць у межах сваіх краінаў у бліжэйшыя 30 гадоў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пры гэтым «гарачыя кропкі» паўстануць у бліжэйшыя дзевяць гадоў, калі ня будуць зроблены тэрміновыя захады.

У дакладзе «Хваля насоўваецца. Частка 2» (Groundswell Part 2) дасьледуецца, як зьмяненьне клімату робіцца магутным фактарам міграцыі ўнутры краіны, уплываючы на магчымасьці людзей зарабляць сродкі да існаваньня з прычыны засух, уздыму ўзроўню мора, неўраджаяў і іншых кліматычных умоваў.

Першая частка дакладу была апублікаваная ў 2018 годзе і зьмяшчала дэталёвыя прагнозы і аналіз сытуацыі ў трох рэгіёнах сьвету: у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у Паўднёвай Азіі і ў Лацінскай Амэрыцы.

У другой частцы ўтрымліваюцца аналягічныя дасьледаваньні пра Ўсходнюю Азію і Ціхаакіянскі рэгіён, Паўночную Афрыку, Усходнюю Эўропу і Цэнтральную Азію.

Дасьледаваньні паказваюць, што да 2050 году ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары можа зьявіцца да 86 мільёнаў унутраных «кліматычных» мігрантаў, ва Ўсходняй Азіі і Ціхаакіянскім рэгіёне — 49 мільёнаў, у Паўднёвай Азіі — 40 мільёнаў, у Паўночнай Афрыцы — 19 мільёнаў, у Лацінскай Амэрыцы — 17 мільёнаў, ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі — 5 мільёнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG