Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Лявона Вольскага; год таму ― сустрэча Лукашэнкі з Пуціным у Сочы


Лявон Вольскі на акцыі пратэсту ў Горадні, 18 жніўня 2020
Лявон Вольскі на акцыі пратэсту ў Горадні, 18 жніўня 2020

Падзеі 14 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень год таму

  • Лукашэнка і Пуцін сустрэліся ў Сочы; Пуцін паабяцаў крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў;
  • Сьвятлана Ціханоўская заявіла ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», што лічыць сябе «народна выбраным прэзыдэнтам»;
  • затрымалі сябра Каардынацыйнай рады юрыста Канстанціна Цітова;
  • МУС Беларусі заявіў пра затрыманьне «ляснога атралу» «Партызанаў Магілёва».

Дзень у гісторыі

1853 ― Турэччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна.

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса.

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі».

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі).

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін – экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Саудаўская Арабія і Вэнэсуэла.

У гэты дзень нарадзіліся

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст.

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч.

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі.

1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка.

У памяці

1321 ― Дантэ Алігʼеры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня.

1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка.

2000 ― Ежы Гедройц, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопісу «Kultura».

2000 ― Галіна Русак, беларуская мастачка, грамадзкая дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША.

Галіна Русак. Карціна Віктара Маркаўца
Галіна Русак. Карціна Віктара Маркаўца

Наваградчанка Галіна Русак у дзевятнаццаць гадоў апынулася ў ЗША. Там яна з ступенямі магістра бібліятэчных навук і гісторыі мастацтва скончыла заснаваны яшчэ ў каляніяльны пэрыяд Ратгерскі ўнівэрсытэт, дзе пазьней была дырэктаркай мастацкай бібліятэкі. (Дарэчы, у той самай alma mater пачынаў навуковую кар’еру біяхімік беларус Аўген Вярбіцкі, спэцыяліст у захаваньні ежы, які быў адказны за харчаваньне першай амэрыканскай экспэдыцыі на Месяц.)

Яна сталася вядомай дзяячкай нашай дыяспары, а таксама агульнаамэрыканскага руху за роўныя правы жанчын.

Але яе сапраўдным пакліканьнем было мастацтва — жывапіс і графіка, у якіх Галіна працавала ў імпрэсіяністычнай манеры. Беларусь прысутная ў многіх ейных пэйзажах («Буслы ў палёце», «Курган», «Папараць-кветка»), нават калі там, на першы погляд, адлюстраваная Амэрыка. Згукі далёкае Бацькаўшчыны магутна гучаць у ейных творах «Эўфрасіньня Полацкая», «Голас продкаў», «Пагоня».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 470–471.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG