Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціманоўская патрабуе, каб МАК пажыцьцёва дыскваліфікаваў функцыянэраў, датычных да яе вымушанай эміграцыі


Лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская
Лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская

Беларуская лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская запатрабавала ад Міжнароднага алімпійскага камітэту пажыцьцёвай дыскваліфікацыі прадстаўнікоў зборнай Беларусі Юрыя Маісевіча і Артура Шумак.

Пра гэта Крысьціна Ціманоўская, якая цяпер знаходзіцца ў Польшчы, расказала ў інтэрвію нямецкаму выданьню Welt am Sonntag.

Юры Маісевіч — галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай ў лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Токіё. Артур Шумак — намесьнік дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі ў лёгкай атлетыцы.

Міжнародны алімпійскі камітэт падчас спаборніцтваў у Токіё пазбавіў іх алімпійскіх акрэдытацый за ціск на Крысьціну Ціманоўскую, якая публічна раскрытыкавала кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму Беларусі за прафэсійную некампэтэнтнасьць.

Дырэктар дэпартамэнту МАК у праграме алімпійскай салідарнасьці і сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеод у адказе спартоўцы паведаміў, што неўзабаве тая атрымае сьпіс пытаньняў, на якія трэба будзе адказаць, піша нямецкае выданьне Welt am Sonntag.

У часе такійскай Алімпіяды Крысьціна Ціманоўская раскрытыкавала трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай і галіновае ведамства, праз халатнасьць якіх некаторыя спартоўцы ня трапілі ў Токіё. У выніку атлеты мусілі выступаць у неўласьцівых ім дысцыплінах.

За гэта прадстаўнікі беларускай місіі паспрабавалі дачасна вывезьці яе дадому, аднак лёгкаатлетка папрасіла заступніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту і ў выніку адмовілася вяртацца ў Беларусь, накіраваўшыся ў Польшчу. Там яна заявіла, што мае намер атрымаць спартовае грамадзянства гэтай краіны.

Чальцоў афіцыйнай дэлегацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака, якія ціснулі на Крысьціну Ціманоўскую, дачасна пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG