Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя праваабаронцы заклікалі падтрымліваць беларускіх журналістаў у выгнаньні


Патрэты затрыманых і асуджаных журналістаў і супрацоўнікаў СМІ
Патрэты затрыманых і асуджаных журналістаў і супрацоўнікаў СМІ

Рэжым Лукашэнкі прымусіў шматлікіх журналістаў і праваабаронцаў пакінуць краіну, кажа кіраўнік германскага філіялу «Рэпартэры бязь межаў» Крыстыян Мір. Ён заклікаў сусьветную супольнасьць больш актыўна дапамагаць прадстаўнікам СМІ.

Як перадае DW, міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заклікала сусьветную супольнасьць аказваць больш падтрымкі беларускім журналістам, якія знаходзяцца ў выгнаньні.

Пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году многія прадстаўнікі СМІ зьбеглі з краіны, баючыся рэпрэсій, адзначыла арганізацыя 9 верасьня. Акрамя таго, урад Беларусі забараніў дзейнасьць шэрагу асацыяцый, якія выступалі за свабоду слова і друку. Да іх, у прыватнасьці, адносіцца «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ), якая ўжо даўно стала мішэньню для ўладаў.

«У той жа час рэжым Лукашэнкі прымусіў многіх адважных журналістаў і праваабаронцаў пакінуць краіну», — сказаў Крыстыян Мір. Паводле ягоных слоў, дэмакратычныя ўрады павінны значна больш актыўна дапамагаць прадстаўнікам СМІ «працягваць сваю важную працу за мяжой і забясьпечыць ім хаця б на некаторы час абарону ад перасьледу».

  • Паводле БАЖ, на гэты момант 28 незалежных журналістаў знаходзяцца за кратамі. Дзясяткі — пад сьледзтвам і падпіскай аб нявыезьдзе, шмат хто быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG