Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Прагі выступіў на акцыі салідарнасьці зь беларускімі журналістамі і адаслаў ліст зьняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай

Мэр Прагі Здэнэк Гржыб (зьлева) і супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Пэтр Пэрунчык на акцыі салідарнасьці зь незалежнымі беларускімі журналістамі ў Празе, 8 верасьня 2021.
Мэр Прагі Здэнэк Гржыб (зьлева) і супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Пэтр Пэрунчык на акцыі салідарнасьці зь незалежнымі беларускімі журналістамі ў Празе, 8 верасьня 2021.

У сталіцы Чэхіі сёньня прайшла акцыя салідарнасьці з беларускімі незалежнымі журналістамі, у якой узялі ўдзел актывісты беларускай дыяспары і жыхары Прагі, якія салідарныя з беларускім народам.

Мэр Прагі Здэнэк Гржыб выказаў падтрымку беларускім незалежным журналістам, нагадаў, што забароненая Беларуская асацыяцыя журналістаў, а супрацоўнікі СМІ, у тым ліку інтэрнэт-выданьняў, падвяргаюцца перасьледу. Мэр Прагі паведаміў, што сёньня адаслаў ліст салідарнасьці зьняволенай супрацоўніцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай, заўважыўшы, што ліст «мае мала шанцаў прайсьці праз турэмную цэнзуру».

Салідарнасьць з супрацоўнікамі незалежных беларускіх СМІ выказаў ікіраўнік Міжнароднага аддзелу адміністрацыі прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Пэтр Пэрунчык. Актывіст беларускай дыяспары Яўген Сідорык зачытаў ліст ад кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў.

XS
SM
MD
LG