Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Афрыцы выявілі новы варыянт каранавірусу


Людзі ў чарзе па ежу на прадмесьці Прэторыі, Паўднёвая Афрыка, травень 2020 г.
Людзі ў чарзе па ежу на прадмесьці Прэторыі, Паўднёвая Афрыка, травень 2020 г.

Паўднёваафрыканскія навукоўцы выявілі новы варыянт каранавірусу са шматлікімі мутацыямі, але пакуль ня высьветлілі, ці ён здольны пераадолець імунітэт, які забясьпечваюць для арганізму вакцыны або перанесеная хвароба.

Як паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на пакуль не закончанае дасьледаваньне, новы варыянт каранавірусу, вядомы як C.1.2, быў упершыню выяўлены ў траўні і цяпер распаўсюдзіўся ў большасьці паўднёваафрыканскіх правінцый і ў сямі іншых краінах Афрыкі, Эўропы, Азіі і Акіяніі.

  • Паўднёвая Афрыка была першай краінай, якая выявіла бэта-варыянт каранавірусу, адзін з чатырох, якому Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) прысвоіла статус «выклікае занепакоенасьць».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG