Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19: у лягеры на Лёзьненшчыне 13 дзяцей захварэлі на каранавірус, Папа Рымскі заклікаў вакцынавацца


Хворыя на COVID-19 у шпіталі ў Тэгеране, Іран
Хворыя на COVID-19 у шпіталі ў Тэгеране, Іран

Паводле стану на 28 жніўня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 216,405 мільёнаў чалавек. Ахвярамі сталі 4,502 млн чалавек, паправіліся 193,395 млн.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 28 жніўня захварэлі 477 901 чалавек, памерлі — 3745.

На думку незалежных экспэртаў, афіцыйная статыстыка ў Беларусі, асабліва што да колькасьці сьмяротных выпадкаў, істотна заніжаная ў параўнаньні з рэальнай сытуацыяй.

Адным сказам

  • Папа Рымскі Францішак выступіў са зваротам, у якім заклікаў людзей зрабіць прышчэпку супраць COVID-19, заявіўшы, што вакцыны могуць пакласьці канец пандэміі, але павінны быць прынятыя ўсімі.
  • 13 дзяцей захварэлі на каранавірус у дзіцячым аздараўленчым лягеры «Про100р», які знаходзіцца ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласьці.
  • У чатырох дзяцей у рэабілітацыйна-аднаўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргонямі пацьвердзіўся дэльта-штам каранавірусу.
  • Больш за 1,55 мільёна беларусаў (16,5%) атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Зь іх больш за 1,27 мільёна грамадзян краіны (13,5%) прайшлі поўны курс вакцынацыі.
  • Фэдэральныя прадстаўнікі аховы здароўя ЗША заявілі, што новыя дадзеныя апраўдваюць кампанію рэвакцынацыі, але некаторыя навукоўцы не пагадзіліся, заявіўшы, што ня кожнаму амэрыканцу патрэбна яшчэ адна доза.


Выведка ЗША ня можа зрабіць выснову аб паходжаньні COVID-19

У справаздачы амэрыканскай выведкі, пададзенай у Белы дом, гаворыцца, што пытаньне аб штучным або натуральным паходжаньні каранавірусу, які выклікаў пандэмію, застаецца адкрытым найперш з прычыны адмовы кітайскіх уладаў даць неабходную інфармацыю, паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Паводле асноўнай вэрсіі, крыніцай заражэньня новым каранавірусам стала мяса дзікіх жывёл, якое прадавалі на рынку ў кітайскім горадзе Ухань. Першыя выпадкі заражэньня былі зафіксаваныя ў сьнежні 2019 году. Аднак, адміністрацыя Трампа ў выніку ўласнага расьсьледаваньня атрымала інфармацыю аб тым, што яшчэ ўвосень 2019 году супрацоўнікі інстытуту вірусалёгіі ва Ўхані былі шпіталізаваныя з сымптомамі, падобнымі да сымптомаў COVID-19. Пазьней стала вядома, што кітайскія ўлады чынілі перашкоды экспэртам Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, якія спрабавалі выявіць крыніцу інфэкцыі. Увесну сёлета некалькі аўтарытэтных навукоўцаў напісалі адкрыты ліст, настойваючы на тым, што пытаньне аб тым, знаходзіўся гэты вірус у прыродзе альбо быў створаны ў лябараторыі і быў выпушчаны па неасьцярожнасьці, застаецца адкрытым і патрабуе адказу.

Засакрэчаны даклад амэрыканскай выведкі быў падрыхтаваны на ўказаньне прэзыдэнта Байдэна. Як піша газэта Wall Street Journal, у ім падкрэсьліваецца неабходнасьць супрацоўніцтва з боку Кітаю, які адмаўляецца падзяліцца дадзенымі лябараторных дасьледаваньняў, узорамі геному вірусу і іншымі зьвесткамі, безь якіх немагчыма пэўна вызначыць паходжаньне вірусу. «Калі Кітай ня дасьць доступу да пэўнай інфармацыі, мы ніколі не даведаемся праўды», — цытуе газэта супрацоўніка амэрыканскай адміністрацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG