Актывістка Данута Карповіч напісала ў сябе ў Фэйсбуку, што міліцыянты патлумачылі візыт ананімным паведамленьнем пра нібыта «нелегальны сход», паведамляе беларуская служба Польскага радыё.
Партал Znadniemna.pl піша, што сілавікі перапісалі асабістыя дадзеныя прысутных у офісе настаўнікаў.
- Саюз палякаў Беларусі — вялікая няўрадавая арганізацыя, якая ў апошні час трапіла пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі. У сакавіку ў офісе арганізацыі ў Горадні быў праведзены ператрус, некалькі чалавек арыштаваныя.
- Цяпер знаходзяцца за кратамі актывіст і журналіст Андрэй Пачобут і старшыня СПБ Анжэліка Борыс.