Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чальцы Саюзу палякаў Беларусі выйшлі на вуліцы гарадоў Польшчы нагадаць пра лёс Борыс і Пачобута


Пікет у Сопаце

25 ліпеня спаўняецца чатыры месяцы з дня арышту аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі, журналіста з Горадні Анджэя Пачобута. Яго трымаюць у СІЗА ў Жодзіне.

Там жа зьняволеная старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, нагадвае Польскае радыё.

Анджэй Пісальнік, галоўны рэдактар парталу СПБ Znadniemna. pl, паведаміў, што пікеты салідарнасьці з Пачобутам і Борыс прайшлі ў Варшаве, Беластоку і Сопаце:

«Чальцы Саюзу палякаў Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, выходзяць на вуліцы, каб нагадаць мінакам і СМІ пра чацьвёрты месяц зьняволеньня Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута, пра тое, што палякаў у Беларусі дагэтуль перасьледуюць».

У Сопаце да пікету далучыліся эўрадэпутатка Гэнрыка Кшывонас-Стыхарска і сэнатар Богдан Барусэвіч.

У Беларусі Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс вінавацяць у «распальваньні нацыянальнай варожасьці», за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Ідзецца пра ўшанаваньне памяці салдатаў польскай Арміі Краёвай і іншых людзей, якія ваявалі за незалежную Польшчу ў шэрагах антыкамуністычнага падпольля пасьля Другой сусьветнай вайны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG