Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што ліквідавалі баевіка, адказнага за тэракты ў Афганістане


Амэрыканскі бесьпілётны апарат над адным з аэрапортаў Афганістана, архіўнае фота
Амэрыканскі бесьпілётны апарат над адным з аэрапортаў Афганістана, архіўнае фота

ЗША нанесьлі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» на ўсходзе Афганістана пасьля атакі на аэрапорт Кабулу, у выніку якога загінулі амаль 200 чалавек, у тым ліку 13 амэрыканскіх вайскоўцаў, паведаміў «Голас Амэрыкі».

У чацьвер прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў, што ЗША будуць перасьледаваць тых, хто адказны за гэты тэракт, і паведаміў, што загадаў Пэнтагону нанесьці па іх удары.

Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што мэтай удару быў баявік, адказны за плянаваньне тэрактаў. Удар нанёс бесьпілётнік.

«Папярэднія дадзеныя паказваюць, што мы зьнішчылі мэту. Нам невядома пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва», — гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камандаваньня.

У заяве таксама не пазначана, ці зьвязаная атака з тэрактам у аэрапорце Кабулу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG