Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграміста сайта «Магілёўскі рэгіён» прымусілі здаць паролі ад мэдыя і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве


Будынак КДБ у Магілёве
Будынак КДБ у Магілёве

Праграміста сайта «Магілёўскі рэгіён» Канстанціна Латушкіна ў КДБ прымусілі здаць паролі ад мэдыя і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабарончы сайт mspring.media.

Латушкін як праграміст абслугоўваў інтэрнэт-старонкі на замову кліентаў, сярод якіх была рэдакцыя грамадзка-палітычнага парталу «Магілёўскі рэгіён» (6tv.by).

29 ліпеня дадому да праграміста прыйшлі супрацоўнікі КДБ з пастановай на ператрус у рамках крымінальнай справы паводле артыкула «Тэрарызм». З кватэры нічога не забралі, а самога Латушкіна павезьлі на допыт.

«Яны прама прыгразілі, што паколькі палова рэдакцыі 6tv.by на чале з галоўным рэдактарам Зьмітром Салаўёвым пакінула Беларусь, сядзець у СІЗА будзе менавіта Латушкін», — піша mspring.media.

У выніку допыту супрацоўнікі КДБ атрымалі паролі ад сайта, узялі з Латушкіна расьпіску аб супрацоўніцтве і адпусьцілі.

«Пасьля працяглай гутаркі, атрымаўшы агентурнае імя „скажам, Іваноў“, Канстанцін Латушкін, бацька дваіх непаўналетніх дзяцей, выйшаў на волю толькі пасьля сёмай вечара, ня маючы на руках ніякіх дакумэнтаў і паабяцаўшы, што будзе дапамагаць супрацоўнікам КДБ усім, чым зможа. Мэту ўсёй камбінацыі яны не хавалі — любымі мэтадамі вылавіць асабіста рэдактара 6tv.by Зьмітра Салаўёва», — гаворыцца ў паведамленьні.

Цяпер Канстанцін Латушкін і яго сям’я выехалі зь Беларусі. Сайт 6tv.by працуе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG