22 жніўня ў Маскве на стадыёне «Лужнікі» паліцыя затрымала дваіх заўзятараў падчас матчу па пляжным футболе Беларусь — Швайцарыя за тое, што яны вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.
Сёньня аднаго зь іх — 51-гадовага Ігара Селіханава — аштрафавалі на 5 тысячаў расейскіх рублёў (каля 170 беларускіх рублёў). Пра гэта паведамляе выданьне «Медиазона».
Пасяджэньне па справе затрыманага разам зь ім 45-гадовага Сяргея Цэвана адклалі да 6 верасьня.