Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3,1% ВУП, 628 мільёнаў рублёў падаткаў. Які ўнёсак робяць «іпэшнікі» ў эканоміку


З 17 жніўня ў Менску перасталі рэгістраваць ІП і ўносіць зьмены ў іх пасьведчаньні. Гэта тлумачаць «тэхнічнымі прычынамі». Глядзім, які ўнёсак індывідуальных прадпрымальнікаў у эканоміку.

Рэгістрацыя ІП прыпыненая ў Менску, у іншых гарадах яна працуе. Па інфармацыі парталу Office Life, чыноўнікі рыхтуюць радыкальныя зьмены:

  • Могуць абмежаваць для ІП шэраг відаў дзейнасьці;
  • Забараніць па большасьці відаў дзейнасьці наймаць супрацоўнікаў;
  • Павялічыць падаходны падатак да 18%;
  • Адмяніць адзіны падатак па большасьці відаў дзейнасьці.

Глядзім, наколькі ІП важныя для эканомікі.

Сплацілі падаткаў на 628 мільёнаў

У мінулым годзе ў Беларусі працаваў 269 501 ІП-шнік, па інфармацыі Белстат. За год іх стала больш на 12 501 чалавека, або на 4,9%. За мінулы год ІП сплацілі ў бюджэт падаткаў на 628 мільёнаў рублёў.

ІП даюць працу 70 тысячам чалавек

70 818 чалавек ІП прыцягваюць па працоўных і грамадзянска-прававых дамовах, то бок індывідуальныя прадпрымальнікі даюць гэтым людзям працу. За 2020 год такіх стала болей на 1205 чалавек.

70 818 — гэта як колькасьць жыхароў невялікага гораду, кшталту Рэчыцы ці Жлобіна.

8% розьнічнага таваразвароту — гэта ІП

У розьнічным таваразвароце ўсёй Беларусі за мінулы год ІП займаюць 8%. Гэта на адсотак больш, чым сярэднія прыватныя прадпрыемствы. У оптавым таваразвароце доля ІП — 1,1%. У аб’ёме прамысловай вытворчасьці доля ІП — 0,5%.

ІП удзельнічаюць у экспарце і імпарце

Таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ўдзельнічаюць у экспарце тавараў зь Беларусі і ў імпарце ў Беларусь. На долю ІП прыпадае 0,5% экспарту тавараў зь Беларусі і 0,9% імпарту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG