Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарку Менску асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за дызлайк і выдаленую абразу


Жыхарку Менску асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за дызлайк і выдаленую абразу ў «Аднаклясьніках» у дачыненьні да начальніка Маладачанскага РАУС Вадзіма Прыгары.

У судзе Савецкага раёну Менску 19 жніўня на два гады «хатняй хіміі» паводле артыкула 369 (абраза прадстаўніка ўлады) асудзілі Вольгу Варывончык.

Як паведамляе «Вясна», судзьдзя Сяргей Шаціла прызнаў яе вінаватай у абразе начальніка Маладачанскага РАУС Вадзіма Прыгары ў «Аднаклясьніках» пад допісам Вольгі Карач. Да абразы прыраўнялі камэнтар з «пальцам уніз», а таксама абразу, якую Вольга выдаліла і якой на судзе не назвалі.

На суд пацярпелы не зьявіўся, таму зачыталі яго паказаньні, дадзеныя падчас сьледзтва. Прыгара расказваў, што пра допіс даведаўся 9 чэрвеня ад сваёй жонкі. Як начальнік РАУС ён каардынуе працу супрацоўнікаў, асабіста загадаў аб затрыманьнях не аддаваў. Бачыў такі пост і ў вайбэры, таксама бачыў камэнтары. Лічыць, што мэтай камэнтароў і допісу было прынізіць яго і дыскрэдытаваць працу РАУС. Міліцэйскі начальнік таксама заявіў, што яму прычыненыя псыхалягічныя пакуты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG