Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вецер валіў дрэвы і білборды, зламаў павільён, ёсьць пацярпелыя. ФОТА


На Менск 17 жніўня абрынулася навальніца з залевай і моцным ветрам. Некаторыя дарогі падтапіла — на 26 маршрутах спыніўся грамадзкі транспарт, паведаміла МНС.

Ва ўсім горадзе ад ветру пападалі дрэвы, у тым ліку на дарогі і машыны.

Вецер зрываў сьцяг, паваліў два білборды, зламаў дзіцячую горку.

На рынку «Ждановічы» абрынуўся навес гандлёвага павільёна на плошчы 80 м². Пацярпелі 2 чалавекі: дзяўчына 2005 году нараджэньня і жанчына 1983-га. Дзяўчыну шпіталізавалі.

Зламаны білборд каля «Заходняга» рынку
Зламаны білборд каля «Заходняга» рынку

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG