Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адно выключэньне для жанчын — тое, што яны не ляжаць пысай у асфальт». Кібэрпартызаны апублікавалі новую размову міліцыянтаў


Міліцэйскі транспарт у Менску, ілюстрацыйнае фота
Міліцэйскі транспарт у Менску, ілюстрацыйнае фота

Беларускія кібэрпартызаны працягваюць публікаваць запісы гутарак па ўнутранай сувязі МУС, атрыманыя, як яны сьцьвярджаюць, пасьля ўзлому засакрэчаных сэрвэраў.

Паводле кібэрпартызанаў, аўдыёзапіс зроблены летась 11 жніўня. Яны сьцьвярджаюць, што на запісе намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менаблвыканкаму, палкоўнік Мікалай Максімовіч дае парады іншаму неназванаму службоўцу — каго і як затрымліваць, калі людзі нават не зьбіраюцца ў групы.

У нецэнзурнай форме міліцэйскі начальнік загадвае лупцаваць усіх, ні на што не зважаючы.

«Адно выключэньне для жанчын, б…, тое, што яны не ляжаць пысай у асфальт, б…, а стаяць каля сьцяны б…, пысай да сцяны, б…. Усіх п…, б… — вось асноўны пасыл», — чуваць на запісе.

Раней кібэрпартызаны апублікавалі аўдыё тэлефонных размоваў, якія меркавана адбываліся паміж прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Эйсмант, камандзірам сталічнага АМАПу Дзьмітрыем Балабам, а таксама адзінаборцам Дзьмітрыем Шакутам.

«Міліцыя ў гэтай дзяржаве ніколі не была з народам. І мы хочам нагадаць, што асоба кожнага памагатага рэжыму будзе вызначаная. Ніхто ня сыдзе ад адказнасьці», — заявілі ў апісаньні відэароліку беларускія кібэрпартызаны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG