Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Афганцы, якія пакінулі сваё жытло, уцякаючы ад наступу талібаў, у адным з кабульскім паркаў
Апублікаваная супольная заява 67 краін з заклікам гарантаваць бясьпеку замежных грамадзянаў, якія застаюцца на тэрыторыі Афганістану, і афганскага народу.
Шэраг дзяржаваў з самых розных рэгіёнаў сьвету, выступілі з супольнай заявай з нагоды апошніх падзеяў у Афганістане:
«Улічваючы пагаршэньне сытуацыі ў галіне бясьпекі, мы падтрымліваем намаганьні і працуем над яе забесьпячэннем, а таксама заклікаем ўсе бакі паважаць правы і садзейнічаць бясьпечнаму і ўпарадкаванаму выезду замежных грамадзянаў і афганцаў, якія жадаюць пакінуць краіну. Тыя, хто апынуўся ва ўладзе і кантралюе сытуацыю па ўсім Афганістане, нясуць адказнасьць — і падсправаздачнасьць — за абарону чалавечага жыцьця і маёмасьці, а таксама за неадкладнае аднаўленьне бясьпекі і грамадзкага парадку.
Афганцам і замежным грамадзянам, якія жадаюць выехаць, павінна быць дазволена зрабіць гэта; дарогі, аэрапорты і пункты перасячэньня мяжы мусяць заставацца адкрытымі, а парадак і спакой — падтрымлівацца.
Афганскі народ заслугоўвае таго, каб жыць ва ўмовах бясьпекі, абароненасьці і годнасьці. Мы, члены міжнароднай супольнасьці, гатовыя ў гэтым дапамагчы».
Талібы зноў прыходзяць да ўлады ў Афганістане. ФОТАГАЛЕРЭЯ
1/10Баевікі «Талібану» сядаюць у машыну на вуліцы Джэлалабаду. Раніцай 15 жніўня горад на ўсходзе перайшоў у рукі баевікоў, як паведамляецца, без супраціву.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/10Афганскі салдат стаіць у вайсковай машыне на адной з вуліц Кабулу. Баевікі «Талібану» былі заўважаныя на ўскраінах сталіцы 15 жніўня ў той час, калі ўрад заклікаў да спакою.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/10Верталёт амэрыканскай кампаніі Chinook пралятае каля амбасады ў Кабуле. Злучаныя Штаты пачалі вываз сваіх дыпляматаў 15 жніўня, калі амэрыканскія войскі пачалі прыбываць у Кабул для апэрацыі па эвакуацыі і захаваньня кантролю над аэрапортам.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/10Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані (у масцы) прыбыў у Мазары-Шарыф, каб праінспэктаваць сытуацыю з бясьпекай у паўночных правінцыях, 11 жніўня.
Да 14 жніўня горад перайшоў зь мінімальнымі баявымі дзеяньнямі ў рукі талібаў. 15 жніўня, як паведамілі СМІ некалькі службовых асоб з афганскіх уладаў на ўмовах ананімнасьці, Гані вылецеў у суседні Таджыкістан.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/10Афганцы рухаюцца да кабульскага аэрапорту. Паступаюць паведамленьні аб велізарных заторах па дарозе ў аэрапорт, паколькі людзі хочуць пасьпець зьехаць да таго, як талібы захопяць горад.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/10Агульны выгляд амбасады ЗША ў Кабуле. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адхіліў параўнаньня паміж зыходам ЗША з Кабулу і хаатычным зыходам пасьля вайны ў Віетнаме. Расея заявіла, што супрацоўнічае зь іншымі краінамі ў правядзеньні надзвычайнага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН на тэму Афганістану.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
У нядзелю, 15 жніўня, дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен правёў перамовы пра сытуацыю ў Афганістане, у тым ліку пра бясьпеку, зь міністрам замежных справаў Аўстраліі Мэрыс Пэйн, міністрам замежных справаў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыяном, кіраўніком МЗС Нямеччыны Файка Маасам, і міністаркай замежных справаў Нарвэгіі Інэ Мары Эрыксэн Сёрэйдэ, паведаміў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс. Бакі таксама абмеркавалі намаганьні ў забесьпячэньні бясьпекі замежных грамадзян і дапамогі афганцам, якія яе патрабуюць.