Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы з Афганістану могуць зьвярнуцца па дапамогу ў Таджыкістан

Баевікі «Талібану» сядаюць у машыну на вуліцы Джэлалабаду. Раніцай 15 жніўня горад на ўсходзе перайшоў у рукі баевікоў, як паведамляецца, без супраціву.
1/10 Баевікі «Талібану» сядаюць у машыну на вуліцы Джэлалабаду. Раніцай 15 жніўня горад на ўсходзе перайшоў у рукі баевікоў, як паведамляецца, без супраціву.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Афганскі салдат стаіць у вайсковай машыне на адной з вуліц Кабулу. Баевікі «Талібану» былі заўважаныя на ўскраінах сталіцы 15 жніўня ў той час, калі ўрад заклікаў да спакою.
2/10 Афганскі салдат стаіць у вайсковай машыне на адной з вуліц Кабулу. Баевікі «Талібану» былі заўважаныя на ўскраінах сталіцы 15 жніўня ў той час, калі ўрад заклікаў да спакою.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Верталёт амэрыканскай кампаніі Chinook пралятае каля амбасады ў Кабуле. Злучаныя Штаты пачалі вываз сваіх дыпляматаў 15 жніўня, калі амэрыканскія войскі пачалі прыбываць у Кабул для апэрацыі па эвакуацыі і захаваньня кантролю над аэрапортам.
3/10 Верталёт амэрыканскай кампаніі Chinook пралятае каля амбасады ў Кабуле. Злучаныя Штаты пачалі вываз сваіх дыпляматаў 15 жніўня, калі амэрыканскія войскі пачалі прыбываць у Кабул для апэрацыі па эвакуацыі і захаваньня кантролю над аэрапортам.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані (у масцы) прыбыў у Мазары-Шарыф, каб праінспэктаваць сытуацыю з бясьпекай у паўночных правінцыях, 11 жніўня.

Да 14 жніўня горад перайшоў зь мінімальнымі баявымі дзеяньнямі ў рукі талібаў. 15 жніўня, як паведамілі СМІ некалькі службовых асоб з афганскіх уладаў на ўмовах ананімнасьці, Гані вылецеў у суседні Таджыкістан.
4/10 Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані (у масцы) прыбыў у Мазары-Шарыф, каб праінспэктаваць сытуацыю з бясьпекай у паўночных правінцыях, 11 жніўня.

Да 14 жніўня горад перайшоў зь мінімальнымі баявымі дзеяньнямі ў рукі талібаў. 15 жніўня, як паведамілі СМІ некалькі службовых асоб з афганскіх уладаў на ўмовах ананімнасьці, Гані вылецеў у суседні Таджыкістан.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Афганцы рухаюцца да кабульскага аэрапорту. Паступаюць паведамленьні аб велізарных заторах па дарозе ў аэрапорт, паколькі людзі хочуць пасьпець зьехаць да таго, як талібы захопяць горад.
5/10 Афганцы рухаюцца да кабульскага аэрапорту. Паступаюць паведамленьні аб велізарных заторах па дарозе ў аэрапорт, паколькі людзі хочуць пасьпець зьехаць да таго, як талібы захопяць горад.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Людзі, якія прыбываюць з Афганістану, накіроўваюцца да прапускнога пункту «Брама дружбы» ў пакістана-афганскім памежным горадзе Чаман, 15 жніўня.

Пакістан заявіў, што не гатовы прыняць новую хвалю афганцаў, якія ратуюцца ад канфлікту, як гэта было раней.
6/10 Людзі, якія прыбываюць з Афганістану, накіроўваюцца да прапускнога пункту «Брама дружбы» ў пакістана-афганскім памежным горадзе Чаман, 15 жніўня.

Пакістан заявіў, што не гатовы прыняць новую хвалю афганцаў, якія ратуюцца ад канфлікту, як гэта было раней.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Афганцы гадзінамі стаяць перад Kabul Bank у доўгіх чэргах, каб паспрабаваць зьняць грошы.
7/10 Афганцы гадзінамі стаяць перад Kabul Bank у доўгіх чэргах, каб паспрабаваць зьняць грошы.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Баевікі «Талібану» едуць на аўтамабілі Афганскай нацыянальнай арміі па вуліцах усходняй правінцыі Лагман, 15 жніўня.

Дзясяткі тысяч афганцаў пакінулі свае дамы, многія асьцерагаюцца вяртаньня да дэспатычнага кіраваньня «Талібану».
8/10 Баевікі «Талібану» едуць на аўтамабілі Афганскай нацыянальнай арміі па вуліцах усходняй правінцыі Лагман, 15 жніўня.

Дзясяткі тысяч афганцаў пакінулі свае дамы, многія асьцерагаюцца вяртаньня да дэспатычнага кіраваньня «Талібану».
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Афганцы сабраліся перад офісам ААН у Тэгеране, каб пратэставаць супраць кіраваньня талібаў у Афганістане, 15 жніўня.
9/10 Афганцы сабраліся перад офісам ААН у Тэгеране, каб пратэставаць супраць кіраваньня талібаў у Афганістане, 15 жніўня.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Агульны выгляд амбасады ЗША ў Кабуле. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адхіліў параўнаньня паміж зыходам ЗША з Кабулу і хаатычным зыходам пасьля вайны ў Віетнаме. Расея заявіла, што супрацоўнічае зь іншымі краінамі ў правядзеньні надзвычайнага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН на тэму Афганістану.
10/10 Агульны выгляд амбасады ЗША ў Кабуле. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адхіліў параўнаньня паміж зыходам ЗША з Кабулу і хаатычным зыходам пасьля вайны ў Віетнаме. Расея заявіла, што супрацоўнічае зь іншымі краінамі ў правядзеньні надзвычайнага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН на тэму Афганістану.
15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу краіны Кабул. Гэта быў апошні буйны горад, які яшчэ ня быў пад іх кантролем.
Previous slide
Next slide

МЗС рэкамэндуе беларусам, якія апынуліся ў Афганістане, зьвяртацца па дапамогу ў беларускую амбасаду ў Таджыкістане.

«Безумоўна МЗС Беларусі сочыць за сытуацыяй у Афганістане. Фізычна там няма нашай амбасады. Па сумяшчальніцтве курыруе гэтую краіну пасольства Беларусі ў Таджыкістане. Таму грамадзяне Беларусі, якія апынуліся ў гэтай краіне, могуць зьвяртацца ў пасольства Беларусі ў Таджыкістане», – сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз у эфіры АНТ.

• Заходнія амбасады эвакуююць сваіх супрацоўнікаў, а таксама грамадзян сваіх краінаў. Расейская амбасада эвакуацыю не плянуе.
• «У Масквы добрыя адносіны як з афганскім урадам, так і з талібамі, таму РФ не перажывае з нагоды сытуацыі ў Афганістане», – заявілі ў МЗС Расеі.
• Усе пасажырскія рэйсы міжнародных авіякампаній з кабульскага аэрапорту часова адмененыя, заявіў прадстаўнік NATO. Сілы альянсу забясьпечваюць бясьпеку аэрапорта. Цяпер дазваляецца вылятаць толькі вайсковым самалётам.

Што адбываецца ў Афганістане на гэты час

• Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пайшоў у адстаўку.
• Мясцовыя СМІ перадаюць, што ён пакінуў Афганістан і вылецеў у Таджыкістан. Тэлеканал Kabul News сьцьвярджае, што Ашраф Гані знаходзіцца ў Амане. Спраўдзіць гэта пакуль нельга.
• У Фэйсбуку зьявіўся пост ад імя Гані, дзе ён кажа, што сышоў, каб пазьбегнуць праліцьця крыві.
• «Талібан» заявіў, што ў Афганістане ня будзе пераходнага ўраду, і ён чакае поўнай перадачы ўлады.
• Паводле паведамленьняў з Кабулу, талібы ўвайшлі ў прэзыдэнцкі палац.
• Талібы неўзабаве абвесьцяць аб стварэньні Ісламскага Эмірату Афганістан, перадае Associated Press са спасылкай на свае крыніцы.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG