Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд можа зьмяніць прысуд асуджанаму за «дзяржздраду» Дзянісу Ўраду


Дзяніс Урад
Дзяніс Урад

Цяпер адзін дзень знаходжаньня ў СІЗА залічваецца за 1,5 дня ў калёніі.

Вярхоўны суд у сераду, 18 жніўня, разгледзіць заяву аб зьмене прысуду былому афіцэру Генэральнага штабу Дзянісу Ўраду. Зьмяніць тэрмін зьняволеньня яму могуць «у сувязі са зьмяненьнем заканадаўства», паведаміў сайт Вярхоўнага суду.

Пры гэтым сваякі Ўрада сказалі «Белсату», што даведаліся пра хуткі перагляд прысуду з прэсы, ім ніхто пра яго не паведамляў.

У траўні за «здраду дзяржаве» Дзяніс Урад быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўленьня волі на падставе ч. 2 арт. 356 КК. Прысуд уступіў у законную сілу.

«Здрада» Ўрада заключалася ў тым, што ён сфатаграфаваў ліст міністра ўнутраных спраў міністру абароны і адправіў здымак у тэлеграм-каналы. У сакрэтным лісьце гаварылася пра ўцягваньне вайскоўцаў Узброеных сіл у «дзейнасьць па падтрыманьні правапарадку».

Дзянісу Ўраду 29 гадоў, ён жанаты, мае дзіця. Родам капітан з Расонаў Віцебскай вобласьці. Вучыўся ў Вайсковай акадэміі на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сыстэм кіраваньня, які скончыў у 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG