Як паведамляе Bloomberg, рашэньне адмовіць журналістцы ў падаўжэньні візы ў МЗС Расеі патлумачылі зваротным дзеяньнем у нібыта дыскрымінацыі расейскіх СМІ ў Вялікай Брытаніі і адмове выдаваць візы расейскім карэспандэнтам.
Сара Рэйнсфард пачала працаваць у Расеі ў пачатку двухтысячных, яна была адной зь першых замежных карэспандэнтаў, якія прыехалі ў Беслан асьвятляць захоп закладнікаў у школе ў верасьні 2004 году. Пасля гэтага яна працавала ў Стамбуле, Мадрыдзе і Гаване.
9 жніўня Сара Рэйнсфард удзельнічала ў эфіры «Вялікай размовы» ў Менску, дзе задала пытаньні Аляксандру Лукашэнку пра рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, санкцыі супраць Беларусі і аб тым, ці не страціў ён легітымнасьць празь перасьлед супраць сваіх грамадзянаў.
У адказ на яе спачатку абрынуўся сам Лукашэнка, а пасьля яго падтрымалі праўладныя прапагандысты.