Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, чаму Мінінфарм заблякаваў petitions.by

Уваход у будынак Міністэрства інфармацыі. Архіўнае фота
Уваход у будынак Міністэрства інфармацыі. Архіўнае фота

Праект @petitions_by апублікаваў загад Міністэрства інфармацыі аб абмежаваньні доступу да сайту.

Як паведамляе ТГ-канал «МотолькоПомоги», у дакумэнце сказана, што сайт заблякавалі за 4 матэрыялы:

  • Пэтыцыя «Аб унясеньні зьменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях у частцы ўзмацненьня адказнасьці па арт. 23.34. і 23.4».
  • Пэтыцыя «Прызнаць выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі».
  • Пэтыцыя «Апублікаваць тэкст новай Канстытуцыі і правесьці расьсьледаваньне ў дачыненьні да старшыні ЦВК».
  • Заява «Аб прызнаньні Каардынацыйнай рады».

У тэксьце загаду сказана, што тэкст і матэрыялы гэтых пэтыцый нібыта могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны. Акрамя таго, сказана, што petitions.by зьяўляецца «пляцоўкай для ініцыяваньня збору подпісаў пад пэтыцыямі пратэставага характару, накіраванымі на дэстабілізацыю сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

XS
SM
MD
LG