Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пляншэце расейскага найміта ў Лібіі знайшлі дэталі апэрацый ПВК «Вагнэр»


Байцы Лібійскай нацыянальнай арміі Халіфы Хафтара. Архіўнае фота

У пляншэце, які, як мяркуецца, належаў расейскаму найміту ў Лібіі, знайшлі дэталі апэрацый прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» у некалькіх краінах сьвету. Сярод дакумэнтаў — мапа мінных палёў ваколіц Трыпалі, пазыўныя ўдзельнікаў баёў у Лібіі, разьмяшчэньне пазыцый супрацьлеглых сіл.

Дакумэнты вывучыў брытанскі тэлеканал ВВС.

Адзін з крыніцаў канала перадала ў распараджэньне рэдакцыі пляншэтны кампутар, знойдзены ў зоне баёў на захадзе Лібіі. У памяці пляншэту былі выяўленыя дзясяткі файлаў, якія даказваюць удзел расейскіх наймітаў у баявых дзеяньнях у краіне. Як мяркуецца, пляншэт вясной 2020 году пакінуў расейскі найміт арміі аднаго з удзельнікаў грамадзянскай вайны — камандуючага Лібійскай нацыянальнай арміяй Халіфы Хафтара.

Па словах аднаго з былых байцоў «Вагнэра», зь якім удалося зьвязацца ВВС, у Лібіі стала знаходзіліся да тысячы байцоў прыватнай ваеннай кампаніі. Большая іх частка магла быць выведзена з зоны канфлікту пасьля падпісаньня замірэньня паміж удзельнікамі грамадзянскай вайны. Адной з умоваў міру быў вывад замежных байцоў, якія ваявалі за асноўныя бакі канфлікту.

У ВВС ідэнтыфікавалі аднаго з байцоў, згаданых у пляншэце. Ім мог аказацца 36-гадовы расейскі грамадзянін Фёдар Мяцёлкін, які, як мяркуецца, ваяваў у складзе «групы Вагнэра» на Данбасе. Адна з пазнак на мапе з пляншэта паказвае, што ў зоне баёў у Лібіі знаходзілася база «Троя», гэтаксама называлася адно з падразьдзяленьняў расейскіх сэпаратыстаў у Данецкай вобласьці Ўкраіны. «Камандзіроўкі» у іншыя зоны канфліктаў пасьля Данбасу — звычайная практыка для ПВК «Вагнэр», адзначае ВВС.

Акрамя пляншэта, рэдакцыя ВВС атрымала 10-старонкавую заяўку на атрыманьне ўзбраеньня і тэхнікі на расейскай мове, датаваную 19 студзеня 2020 году. У тэксьце, адрасаваным «генэральнаму дырэктару» і «камандзіру брыгады», просяць сродкі сувязі, боепрыпасы і сучасныя віды ўзбраеньня, якія вырабляюць у Расеі.

Акрамя таго, у распараджэньні ВВС ёсьць заяўка на папаўненьне пашкоджанай тэхнікі «Вагнэра» у Мазамбіку. Там, у адпаведнасьці з шэрагам паведамленьняў, расейскія найміты змагаюцца на баку ўрадавых войскаў супраць паўстанцаў і баевікоў «Ісламскай дзяржавы». На гэтым дакумэнце стаіць подпіс самога Вагнэра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG