Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адклікала згоду на прызначэньне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША ў Менску


Амбасада ЗША ў Менску
Амбасада ЗША ў Менску

МЗС Беларусі паведаміла, што сёньня выклілала часовага паверанага ў справах ЗША Рубэна Аруцюняна ў сувязі з уводам новых амэрыканскіх санкцыяў.

Улады Беларусі прапанавалі ЗША да 1 верасьня скараціць колькасьць свайго прадстаўніцтва ў Менску да 5 чалавек.

Апрача гэтага, Беларусь адклікала сваю згоду на прызначэньне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША ў Менску.

«Нашымі краінамі за апошнія гады быў праведзены вялікі шлях па вывядзеньні дыпляматычных адносінаў на больш-менш прымальны ўзровень, таму шкада, што нахабныя і адкрыта варожыя дзеяньні амэрыканскага боку, роўна як і ўчынкі асобных яго прадстаўнікоў, якія цалкам не падпадаюць пад паняцьце дыпляматыі і прафэсіяналізму, разбурылі напрацоўкі папярэднікаў і вымусілі нас адклікаць раней выдадзеную згоду Рэспублікі Беларусь на прызначэньне Джулі Фішэр амбасадарам ЗША ў нашай краіне», — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусь Анатоль Глаз.

Таксама ўлады Беларусі заявілі, што спыняюць узгадненьне ўсіх новых праектаў, грантаў і праграм па лініі ўраду ЗША да «аднаўленьня даверу» паміж краінамі.

Джулі Фішэр прызначылі амбасадаркай у Беларусі зь сьнежня 2020 году, аднак улады Беларусі ня выдалі ёй візы для ўезду ў краіну, і таму Фішэр працуе зь Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG