Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі больш як 60 мігрантаў зь Беларусі


Польскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота

Польскія памежнікі і паліцыянты на мяжы зь Беларусьсю затрымалі больш як 60 мігрантаў.

Як паведамляе польская Памежная служба, затрыманыя 50 грамадзянаў Іраку, 11 грамадзянаў Ірану і адзін грамадзянін Камэруну. Яны перасеклі мяжу незаконна.

Акрамя таго, затрыманы грамадзянін Украіны за дапамогу ў незаконным перасячэньні мяжы.

Мігрантаў (41 мужчыну, 8 жанчын і 13 дзяцей) разьмесьцяць у ахоўных цэнтрах для замежнікаў.

  • З пачатку году супрацоўнікі Падляскай памежнай службы затрымалі блізу чатырох соцень нелегальных мігрантаў зь Беларусі. Для параўнаньня — за першыя шэсьць месяцаў 2020 году агулам на ўсім адрэзку, які ахоўвае Падляскі аддзел (мяжа зь Літвой і Беларусьсю), затрымалі 24 мігранты.
  • Пры гэтым сытуацыя ў Польшчы зь нерэгулярнымі мігрантамі зь Беларусі менш напружаная, чым у Літве. У Літву з Польшчы на дапамогу ў памежным кантролі адправілі патрульны гелікоптэр.
  • Напружанасьць паміж ЭЗ і Беларусьсю ўзмацнілася пасьля таго, як 23 траўня ў Беларусі пасадзілі пасажырскі самалёт Ryanair і арыштавалі блогера Рамана Пратасевіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG