Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Літвы за апошні дзень выдварылі ў Беларусь 321 мігранта


Літоўскія салдаты робяць агароджу на мяжы зь Беларусьсю.

Вынікі мінулага дня на беларуска-літоўскай мяжы: 321 мігранта выдварылі, 44 мігранты разьвярнулі на мяжы. І толькі 19 мігрантаў літоўскія памежнікі затрымалі.

Пра гэта паведаміла Літоўская тэлевізія LRT.

Усяго з пачатку году затрымалі 4110 мігрантаў, падсумавала літоўская служба статыстыкі. У гэтую лічбу не ўваходзяць мігранты, якіх літоўскія памежнікі не прапусьцілі церазь мяжу.

З 3 жніўня на загад міністра ўнутраных справаў літоўскія памежнікі пачалі вяртаць мігрантаў у Беларусь, транзытам церазь якую яны рушаць у Літву з краін Азіі і Афрыкі.

Сёньня беларускі Памежны камітэт заявіў, што Літва прымушае мігрантаў парушаць беларускую мяжу. І паведаміў, што спробу «агрэсіўнага выдварэньня» васьмёх іракцаў беларускія памежнікі не дапусьцілі. Аднак калі аднаму з уцекачоў стала блага на сумежнай тэрыторыі, яго адвезьлі ў беларускі шпіталь, бо «людзі ў літоўскай памежнай форме пакінулі мігрантаў і зьехалі».

4 жніўня Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца паблізу памежнага пункту ў Беняконях. Ён нібыта сканаў на руках беларускіх памежнікаў. Літоўскія службы заявілі, што прачыталі гэтую інфармацыю ў СМІ, а кіраўнік Міністэрства абароны Літвы Арвідас Анушаўскас назваў гэтыя паведамленьні беларускага боку «правакацыяй».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG