Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёляга Аксану Шэлест адпусьцілі пасьля допыту


Аксана Шэлест

Зь сярэдзіны дня 4 жніўня не выходзіла на сувязь сацыёляг Аксана Шэлест, паведаміў у сацыяльных сетках генэральны дырэктар міжнароднай няўрадавай арганізацыі «ЭўраБеларусь» Андрэй Ягораў.

Аксана Шэлест — калега затрыманых у гэты дзень кіраўніцы некамэрцыйнай ініцыятывы «Лятучы ўнівэрсытэт» сацыёляга Тацяны Вадаласкай і філёзафа і мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча.

Пазьней Ягораў у сваім фэйсбуку паведаміў, што Шэлест адпусьцілі пад падпіску.

Быў затрыманы таксама экс-кіраўнік Беларускай нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства і «ЭўраБеларусі» Ўлад Вялічка. Ва ўсіх траіх прайшлі ператрусы, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, праводзілі супрацоўнікі КДБ.

Жонка Вялічкі паведаміла агенцтву БелаПАН, што ў пастанове пра ператрус фігуравала 17 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Яе муж затрыманы ў якасьці падазраванага.

«Дакладна не вядома толькі пра Мацкевіча. Таня затрыманая, і яе павязуць на Акрэсьціна. Улад затрыманы пасьля ператрусу, нібыта ў статусе падазраванага», — сказаў Ягораў.

Ён адзначыў, што апошнія два з паловай гады Вялічка «адышоў ад грамадзкай дзейнасьці і займаецца кансалтынгам».

Як пазьней паведаміла «Эўрарадыё», Улада Вялічку выпусьцілі пад падпіску, допыты працягнуць пазьней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG