Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група кангрэсмэнаў ЗША патрабуе абмежаваць доступ беларускага рэжыму да $1 млрд з МВФ


Шыльда МВФ на штаб-кватэры фонду ў Вашынгтоне

Група «Сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША накіравала ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) ліст пра неабходнасьць абмежаваць для Менску доступ да крэдыту на суму ў амаль 1 мільярд даляраў.

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Народнага антыкрызіснага кіраваньня, якое раней выступіла з ініцыятывай заблякаваць трансфэр 950 мільёнаў даляраў крэдыту для Беларусі.

«Беларусы працягваюць змагацца супраць рэжыму. ЗША і саюзьнікі дамагліся прагрэсу ў пытаньні санкцыяў супраць Лукашэнкі. Вылучэньне мільярда ад МВФ перакрэсьлівае дасягнуты прагрэс. Больш за тое, доступ да рэсурсаў фонду дае сыгнал дыктатарам: за арганізацыю рэпрэсіяў супраць грамадзян сваіх краін на дзяржаўным узроўні яны могуць нават атрымаць узнагароду, — гаворыцца ў заяве групы «Сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША.

Кангрэсмэны заклікалі МВФ абмежаваць для нелегітымнай улады доступ да рэсурсаў датуль, пакуль не пачнецца дыялёг з дэмакратычнымі сіламі і ня будуць арганізаваны сумленныя выбары.

«Сябры Беларусі» — міжпартыйная група Палаты прадстаўнікоў ЗША, мэта якой — прасоўваць у Беларусі дэмакратычныя рэформы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG